Перайсці да зместу

Быстрык (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Быстрык
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
167 м
Насельніцтва
  • 51 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовы індэкс
213109
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244836011
Быстрык на карце Беларусі ±
Быстрык (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Быстрык (Магілёўскі раён)
Быстрык (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Быстрык (Магілёўскі раён)

Бы́стрык[1] (трансліт.: Bystryk, руск.: Быстрик) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы МагілёўСлаўгарад, якая праходзіць праз вёску.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку XVII ст. У 1604 годзе сяло Быстрык-Будзішча ў Вяйнянскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1635 годзе сяло Быстрык (яно ж Будзішча). У 1742 годзе дзейнічала царква.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе сяло Быстранка ў Чавускім павеце. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Вейна, меўся шынок. Паводле перапісу 1897 года ў Галянёўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні, дзейнічаў заезны дом.

Вясёлка ў Быстрыку

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР.

У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Амхаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1918 годзе адкрыта школа, для якой у 1923 годзе пабудавана памяшканне. У 1925 годзе ў школе было 35 вучняў.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Воля», дзейнічала кузня.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 года ў Нядашаўскім сельсавеце. У 1990 годзе у складзе саўгаса «Магілёўскі» (цэнтр — в. Амхавая 1), працаваў фельчарска-акушэрскі пункт.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)